У Менгарвыканкам і Менаблвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзеньне 2 лістапада (нядзеля) шэсьця да ўрочышча Курапаты і мітынгу ў ім з нагоды Дня памяці продкаў..

Як паведаміў намесьнік старшыні КХП‑БНФ Юрась Беленькі, адказу пакуль няма.

Тым ня менш, падкрэсьліў сп. Беленькі, акцыя ўшанаваньня продкаў пройдзе як і мінулыя гады: збор удзельнікаў а 10:30 каля гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.

У Курапатах дагэтуль застаецца шмат месцаў расстрэлаў, не пазначаных крыжамі. Грамадзяне, што жадаюць усталяваць ва ўрочышчы крыж, могуць зьвяртацца да сакратара Ўправы Алеся Чахольскага, які прымае ахвяраваньні. На атрыманыя сродкі, у тым ліку і сабраныя падчас акцыі, будуць вырабленыя крыжы, а ахвярадаўцы змогуць іх усталяваць у Курапатах. Кантактны тэлефон: +375 29 124 46 86.

Нагадаем, што Партыя БНФ, у сваю чаргу, ладзіць шэсьце у Курапаты 2 лістапада, стартуючы ад Усходніх могілак.

Сямён Печанко

 Шэсьце на Дзяды.

Шэсьце на Дзяды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0