Лявон Тарасэвіч за працай

Лявон Тарасэвіч за працай

У Варшаве ўчора адбылася прэзэнтацыя стужкі пра польскага мастака беларускага паходжаньня Лявона Тарасэвіча «Ikona na drogę» («Абраз на дарожку»). Мерапрыемства адбылося ў канцэртнай залі Laboratorium галерэі мастацтваў ва Ўяздоўскім замку. Пасьля прэзэнтацыі была сустрэча з мастаком. Зь некалькімі песьнямі выступілі Юрка Асеньнік (гурт Zero-85) і Слава Корань («Уліс»).

«Безьліч знаходак рэжысёра, удалыя ракурсы, дынаміка, фільмовасьць – гэты твор можна толькі пахваліць», — піша інтэрнэт-рэсурс «Віртуальны Беласток». «46 хвілінаў стужкі — замала, каб прадставіць у ёй фэномэн аднаго з найвыбітнейшых польскіх мастакоў» — дадае аўтарытэтная Gazeta Wyborcza.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?