Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Раней лідар КНДР накіраваў ліст прэзідэнту ЗША, у якім распавёў пра гатоўнасць сустрэцца з ім, але не напісаў пра жаданне пайсці на значныя саступкі.

Сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына была запланавана на 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Аднак на мінулым тыдні амерыканскі прэзідэнт заявіў, што не можа сустрэцца з паўночнакарэйскім лідарам праз варожыя заявы Пхеньяна. Пазней Трамп сказаў, што ЗША ўсё яшчэ арыентуюцца на правядзенне першага ў гісторыі дзвюх дзяржаў саміту 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Тэмай сустрэчы павінна стаць дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0