Аляксандр Лукашэнка рэзка асудзіў матэрыялы ў расійскіх СМІ, у якіх пішуць пра тое, што Беларусь нібыта займаецца гістарычным сепаратызмам.

«У апошні час я адсочваю гэтую тэндэнцыю, назіраю. Усё больш інфармацыі менавіта на гэтую тэму. Камусьці карціць, што дзіўна — у Расіі, прыватызаваць гэтую перамогу.

Як быццам не было на вайне іншых — беларусаў, украінцаў, грузін, армян, таджыкаў, туркменаў… Увесь Савецкі Саюз ваяваў.

Загінулі нават не сотні і не тысячы, а сотні тысяч. Мы кожнага трэцяга скалечылі і страцілі. Уся Беларусь — гэта помнік. Тысячы спаленых вёсак, ні ў чым не вінаватых людзей, старых, дзяцей», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?