У Бялыніцкім раёне аўтамабіль насмерць збіў жанчыну і знік з месца ДТЗ.

Усё здарылася 2 чэрвеня ў 20.07 на пад'ездзе да горада Бялынічы. Аўтамабіль, як мяркуецца, цёмнага колеру, рухаўся ў напрамку Магілёва і наехаў на жанчыну, пасля чаго знік з месца аварыі. Пацярпелая ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла.

Дзяржаўтаінспекцыя шукае відавочцаў здарэння і просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць у аператыўна-дзяжурную службу Бялыніцкага РАУС па тэлефонах: + 37529-749-89-65, 80223-25-19-40, альбо па лініі 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0