У 2019 годзе Эстонія пачне стварэнне інфраструктуры і абсталяванне сістэм тэхнічнага назірання на мяжы з Расіяй.

Стварэнне інфраструктуры і абсталяванне сістэм тэхнічнага назірання на мяжы з Расіяй будзе каштаваць Эстоніі ў 188 мільёна еўра да 2026 года. Калі ўлічыць, што ў Эстоніі жыве каля 1,3 мільёна чалавек, кожны эстонец у сярэднім на ахову мяжы з Расіяй выдаткуе 145 еўра.

У якасці партнёра Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі прыцягнула еўрапейскую памежную службу Frontex.

Даўжыня мяжы Эстоніі з Расіяй складае звыш 330 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0