Падрабязнасці здарэння паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», куды звярнулася маці 16-гадовай студэнткі.

Па версіі дзяўчынкі, у яе ўзніклі праблемы з супрацоўніцай адмністрацыі каледжа. Нейкі час таму, калі другакурсніца збіралася ў паездку ў якасці валанцёра з дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «Свет без межаў», прадстаўніца адміністрацыі каледжа нібыта вельмі адмоўна характарызавала яе арганізатарам, распавёўшы факты, якія не адпавядалі рэчаіснасці.

У той раз канфлікт вырашыўся пры дапамозе дырэктара навучальнай установы, і дзяўчына ў паездку адправілася. Але, па яе словах, прыдзіркі прадстаўніцы адміністрацыі не спыніліся. Зрэшты, жанчына «ціснула» і на іншых навучэнцаў каледжа і, як запэўнівае другакурсніца, магла дайсці не толькі да маральнага зневажання, але і фізічнага ўздзеяння.

31 мая дзяўчына, даведзеная да адчаю такім стаўленнем, зачыніліся ў туалеце каледжа і парэзала сабе вены.

Але дзяўчыну знайшлі, выклікалі хуткую, шпіталізавалі. Цяпер яна ў бальніцы.

Дырэктар каледжа ахарактарызаваў вучаніцу і яе сям’ю станоўча. Пахваліў і работніцу, якую студэнтка вінаваціць у цкаванні. Па словах дырэктара, гэтая жанчына адпрацавала ў сферы адукацыі некалькі дзесяцігоддзя, і ёй застаецца да пенсіі паўтара года. Яна заўсёды праяўляла да сваіх падапечных клопат і павышаную ўвагу, запэўніў дырэктар.

Цяпер па факце здарэння праверку праводзіць Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?