Рэстаран «Паедзем, паядзім», які меўся адкрыцца каля Курапатаў яшчэ 1 чэрвеня, дагэтуль не працуе. Грамадскія актывісты працягваюць бестэрміновы пратэст пад агароджай будынка.

Рэстаранам валодае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелРэстІнвест». Капітал якой краіны быў укладзены ў бізнэс, невядома.

Як даведалася «Наша Ніва»,

Мінрайвыканкам здаў зямлю каля Курапатаў гэтай юрыдычнай асобе аж да 2106 года.

Агульная тэрыторыя — 1,2 гектара.

«БелРэстІнвест» плаціць за зямлю ўсяго па $1400 на год. Такім чынам, бюджэт атрымлівае за зямлю пад рэстаран каля Курапатаў менш чым па $120 на месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?