Першы з’езд РГА «Белая Русь», які прайшоў 25 кастрычніка ў Мінску, — гістарычная падзея ў грамадскім жыцці Беларусі. Такую думку выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА ды
рэктар Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі.

Паводле яго слоў, некалькі гадоў таму маргінальныя структуры прыватызавалі паняцце «грамадзянская супольнасць». Аднак цяперашні з’езд «Белай Русі» паказаў,

што ўяўляе сабой сапраўдную, не надуманую грамадзянскую супольнасць.
«Тут прадстаўлены ўвесь зрэз нашай грамадзянскай супольнасці — сапраўдныя і шматлікія прадстаўнікі: палітыкі і бізнесмены, рабочыя і вучоныя, студэнты і ветэраны, лідэры жаночых і прафсаюзных арганізацый, — адзначыў Алег Праляскоўскі. — Арганізацыя атрымалася магутная і вельмі аўтарытэтная».

Само яе з’яўленне — гэта працэс, які павінен быў адбыцца, падкрэсліў суразмоўца. Калі раней галоўнае было наладзіць эканамічны складнік, то цяпер, калі людзі пачалі жыць значна лепш, гэта цалкам натуральна, што самыя актыўныя грамадзяне хочуць удзельнічаць у грамадскім жыцці краіны, растлумачыў ён. І тое, што ў РГА «Белая Русь» ужо ўступілі больш як 82 тыс. чалавек, — гэта той станоўчы водгук людзей на курс, які праводзіцца ў краіне, падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?