Урад Руанды — маленькай дзяржавы ў Цэнтральнай Афрыцы — пастанавіў перавесьці навучаньне ў школах з францускай мовы на ангельскую.

Таксама будзе пераведзена на ангельскую мову і праца дзяржаўных установаў.


Кнігарня ў сталіцы Руанды Кігалі. Кнігаў на францускай няшмат.
Усе дзяржаўныя чыноўнікі цяпер абавязаныя вучыць ангельскую, але насельніцтва краіны — ад парлямэнтарыяў і таксістаў да студэнтаў і бізнэсоўцаў, кажуць, што француская мова — гэта мова бэльгійскіх калянізатараў, і таму яе эра павінна скончыцца.

Міністар адукацыі Руанды Тэонэст Муцідаш’яка зазначае:

«Паглядзіце: франкафонныя краіны — гэта цяпер толькі Францыя, частка Бэльгіі і Швайцарыі. Большая частка краін у сьвеце карыстаецца ангельскай, нават у Кітаі гавораць па-ангельску. У Бэльгіі, калі вы пераедзеце ў флямандзкія правінцыі, карыстаюцца ангельскай, але ні ў якім разе не францускай», піша Washington Post.

***

Руанда — невялікая дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з ДР Конга (былы Заір) на Захадзе, Танзаніяй — на ўсходзе, Угандай — на поўначы, і Бурундзі — на поўдні. Насельніцтва — 7,6 млн чалавек, тэрыторыя — 26.3 тыс. кв км). Сталіца — Кігалі.

У 1915 — 1962 г. — калёнія Бэльгіі.

Руанда стала сумнавядомай генацыдам 1994 году: масавых забойстваў тутсі і памераных хуту, якія ажыцьцявілі ваенізаваныя фармаваньні экстрэмістаў хуту «Інтэрахамвэ» і «Імпузамугамбі» пры актыўнай падтрымцы шараговых грамадзян і, кажуць, з маўклівага ведама ўладаў краіны.

Колькасьць забітых за 100 дзён перавысіла 800 тыс. чалавек.

Руандыйскі ўрад потым зьвінаваціў Францыю ва ўзбраеньні руандыйскіх фарміраваньняў, якія спрычыніліся да генацыду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?