Андрэй Скабелка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Казахстана па хакеі, за некалькі гадзін перад гэтым яго прызначылі таксама галоўным трэнерам астанінскага «Барыса», паведамляе sport.kz

«Само сабой, зборнай Казахстана трэба будзе вярнуцца ў эліту, раз мы будзем праводзіць у сябе дома чэмпіянат свету ў нашым дывізіёне. Таму задача ў Скабелкі, вядома, выйграць гэты турнір», - сказаў кіраўнік ФХК Аскар Мамін, адказваючы на пытанне аб задачах Скабелкі на пасадзе галоўнага трэнера каманды.

Нагадаем, што зборная Беларусі ў маі пакінула элітны дывізіён і цяпер будзе змагацца з камандамі Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы і Паўднёвай Карэі, каб вярнуцца ў эліту. Што праўда, пуцёўку атрымаюць дзве зборныя. Турнір пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая наступнага года ў Астане.

Андрэй Скабелка правёў за нацыянальную зборную 133 матчы, пачынаючы з 1994 года, пагуляў на Алімпіядах у 1998 і 2002 гг., у тым ліку вяртаў зборную ў эліту ў 2002 і 2004 гг. Апошнім месцам яго працы быў омскі «Авангард»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0