Украінскі рэжысёр Леанід Кантэр зняў сваю смерць на відэакамеру. Гэта было самагубства. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала.

«Увесь працэс здымаў на відэа, якое канфіскавала паліцыя. Яно далучанае да матэрыялаў крымінальнай вытворчасці», — паведаміў Тракала.

Цела выявіла сяброўка Леаніда, якая і выклікала паліцыю.

Паліцыя таксама паведамляла, што Кантэр напісаў перадсмяротныя запіскі родным і знаёмым.

Леанід Кантэр — украінскі прадзюсар, рэжысёр і падарожнік. У жніўні 2014 ён сышоў добраахвотнікам у 2-і батальён Нацыянальнай гвардыі Украіны. Яго сябар рэжысёр Іван Ясны ўгаварыў узяць камеру і здымаць фільм, які пасля назвалі «Вайна за свой кошт».

Больш Леанід Кантэр вядомы па дакументальных фільмах «Добраахвотнікі Божай пары» (The Ukrainians) пра абаронцаў Данецкага аэрапорта і стужкай «Міф» пра загінулага на Данбасе опернага спевака Васіля Сліпака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0