На 84-м годзе жыцьця ў Альбукерке (Нью-Мэксыка) памёр пісьменьнік Тоні Хілерман.

Ён выдаў больш за 30 кніг, у тым ліку мэмуары, раман для падлеткаў, творы пра гісторыю і прыроду амэрыканскага Паўднёвага Захаду.

Але вядомасьць яму прынесьлі дэтэктывы,
у якіх дзейнічаюць паліцэйскія Джо Ліпхорн і Джым Чы – індзейцы з племені наваха. Расьсьледаваньням, якія вядуць сышчыкі-індзейцы, прысьвечаныя 18 кніг Хілермана.

Расейская служба Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0