У Беларуска-Расійскім універсітэце будуць рыхтаваць спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў. Для гэтага ў навучальную лабараторыю магілёўскай ВНУ набылі аўтамабіль з электрычным рухавіком.

Праект не танны, на абсталяванне патрацілі больш за 50 тысяч еўра. Аднак ва ўніверсітэце ўпэўненыя, што інвестуюць у будучыню, бо з кожным годам электрамабіляў на дарогах Беларусі будзе станавіцца ўсё больш.

Заняткі ў лабараторыі пачнуцца з верасня. Акрамя таго на кафедры «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак» плануюць арганізаваць навучанне для магілёўцаў, якія хочуць даведацца пра электрамабілі і, магчыма, у будучыні перасесці на аўто з электрычным рухавіком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?