Рэжысёр Гай Рычы зняў рэкламны ролік для брэнда навушнікаў Beats, які належыць Apple.

У здымках роліка ўзялі ўдзел форвард лонданскага «Тотэнхэма» Гары Кейн, вінгер парыжскага «ПСЖ» Неймар, хаўбек лонданскага «Арсенала» Месут Озіл і крайні абаронца «МанСіці» Бенжамен Мендзі, брамнік «МЮ» Давід дэ Хеа, а таксама Цьеры Анры ды тэнісістка Серэна Уільямс.

Галоўны герой рэкламы — юны расіянін Андрэй, які выходзіць на двор пагуляць з мячом, але сутыкаецца з хуліганамі. Закадравы голас (ролік агучваў акцёр Пол Андэрсан) называе Андрэя «будучыняй расійскага футбола», які натхняецца гісторыямі паспяховых футбалістаў. Хлопцу даводзіцца ўцякаць ад хуліганаў.

Цікава, што ўкраінскія журналісты высветлілі, што кадры з Андрэем былі зняты ў Кіеве. На гэта паказваюць дамы ў роліку, а таксама аўтамабільныя нумары і магніцік з надпісам «З днём закоханих» на лядоўні. А ролік неблагі, варта паглядзець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0