Аголеную мёртвую жанчыну заўважыў веласіпедыст каля жылых дамоў у Светлагорску, паведамляе ranak.me

8 чэрвеня каля пятай раніцы мужчына ехаў праз Кастрычніцкі мікрараён горада. Каля дома №41 А ўбачыў жанчыну, якая ляжала без адзення. Яна была мёртвая.

Райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Сілавікі высвятляюць асобу жанчыны, абставіны і прычыну смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0