Reuters.com
Першая ракетка свету румынская тэнісістка Сімона Халеп выйграла «Ралан Гарос». Сёння ў фінале яна перамагла амерыканку Слоан Стывенс 3:6, 6:4, 6:1.
Для Халеп гэта першы тытул «Вялікага шлему», год таму ў Парыжы яна ў фінале прайграла Алене Астапенка (Латвія).
У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць Рафаэль Надаль (Іспанія) — Дамінік Цім (Аўстрыя).