На саміце G7 у Квэбэку, фота з інстаграма Ангелы Меркель

На саміце G7 у Квэбэку, фота з інстаграма Ангелы Меркель

Еўрапейскія ўдзельнікі «вялікай сямёркі» і Канада адхілілі прапанову Трампа аб вяртанні Расіі ў фармат «вялікай васьмёркі». Аб адзінай агульнай пазіцыі еўрапейцаў заявіла на прэс-канферэнцыі пасля саміта G7 канцлер ФРГ Ангела Меркель.

Таксама іншыя спробы вырашыць супярэчнасці паміж прэзідэнтам ЗША і шасцю краінамі «Вялікай сямёркі» падчас перамоў на саміце G7 ў Квебеку праваліліся.

Рознагалоссі датычацца ў асноўным пытанняў гандлю. Партнёры ЗША абураныя нядаўнім рашэннем Трампа ўвесці пошліны на імпарт алюмінія і сталі. Супярэчнасці паміж краінамі дасягнулі такога размаху, што эксперты і палітыкі загаварылі аб гандлёвай вайне, паведамляе Бі-бі-сі

Пазіцыі ЗША і шасці іншых краін «Вялікай сямёркі» моцна разыходзяцца і па іншых пытаннях, у тым ліку адносна Парыжскага пагаднення па клімаце, ядзернай угоды з Іранам і ўрэгулявання палесціна-ізраільскага канфлікту.

Трамп пакінуў Квебек у суботу першым з лідараў G7 і за некалькі гадзін да афіцыйнага завяршэння саміту: ён не застаўся на перамовы па праблеме змянення клімату і экалогіі акіянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0