«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за май 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за май «Наша Ніва» мела 7 683 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за красавік 2018 года.

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за май 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах)
1 (1) Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 106,87
2 (2) Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 40,60
3 (3) NN.by / Наша Ніва 7,68
4 (4) Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) 6,93
5 (6) Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан 6,30
6 (5) Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,00
7 (7) By.tribuna.com / Трыбуна 4,83
8 (8) Naviny.by / Навіны 4,68
9 (13) Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 4,25
10 (11) S13.ru (Гродна) 3,97
11 (16) Sputnik.by / Спутнік Беларусь 3,90
12 (12) Belta.by / БелТА 3,66
13 (14) Sb.by / Советская Белоруссія 3,57
14 (9) Udf.by 3,04
15 (15) Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,82
16 (10) Gazetaby.com / Салідарнасць 2,81
17 (17) Citydog.by 2,58
18 (20) Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 2,35
19 (23) Ctv.by / СТБ 2,04
20 (19) Belsat.eu / Белсат 1,68
21 (18) Belnovosti.by / Белорусскіе новості 1,52
22 (26) Telegraf.by / Телеграф 1,46
23 (25) Куку.org 1,45
24 (21) Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) 1,28
25 (22) Svaboda.org / Радыё Свабода 1,27
26 (28) Ont.by / АНТ 0,73
27 (27) Euroradio.by / Еўрарадыё 0,66
28 (24) Ej.by / Ежедневнік 0,63
29 (29) Interfax.by / Інтерфакс 0,62
30 (30) Aif.by / Аргументы і факты 0,46
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0