Фота Пятра Гузаеўскага

Фота Пятра Гузаеўскага

Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля апоўдня па вуліцы Кастрычніцкая, 34. Хлопчык зваліўся з 3-га паверха на казырок бетоннай пліты двума паверхамі ніжэй, піша Ганцавіцкі час.

Як распавяла мама пацярпелага хлопчыка, яна адлучылася з пакоя на некалькі хвілін, дзіця ў гэты час скакала на ложку, усе вокны былі зачыненыя, а калі яна вярнулася, убачыла, што сын выпаў. Акно было зачынена, і на ім стаяла маскітная сетка.

Па словах жыхароў гэтага дома брыгада медыкаў прыехала хутка і павезла хлопчыка, паставіўшы кропельніцу, у бальніцу.

Зараз хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0