21-гадовы хлопец вырашыў зарабіць грошай неардынарным шляхам.
Гродзенец стварыў суполку ў сацсетках, куды запампаваў 31 фатаграфію парнаграфічнага характару. Затым хлопец паведаміў падпісчыкам, што ўсе дзяўчаты на здымках рэальныя і аказваюць ахвотным інтымныя паслугі. Трэба толькі ўнесці аванс.
Чатыры жыхары Гродна паверылі ў прапанову і нават перавялі грошы хлопцу. Агулам ён атрымаў ад «кліентаў» 255 рублёў, паведамляе гродзенская міліцыя.
Праўда, скончылася ўсё сумна. Гродзенцы засталіся без грошай і без сэксу. А на адміністратара суполкі завялі дзве крымінальныя справы: за распаўсюд порна і махлярства.
Цяпер хлопец можа сесці на 3 гады.
0
0
0
0
0
0