Журы абрала тры эскізныя праекты памятнага знака (мемарыяла) у Курапатах. Пра гэта сёння журналістам паведаміў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, перадае БелТА. У конкурсе ўдзельнічала 32 праекты.

Начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Ірына Рахвалава паведаміла, што на мемарыял у Курапатах сабрана ўжо 11 786 рублёў.

Збор сродкаў пачаўся летась. Ініцыятыва па стварэнні памятнага знака ў Курапатах была агучана падчас круглага стала, які адбыўся ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссія» 24 лютага 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0