У Наваполацку сацыяльная работніца скрала ў пенсіянеркі залатыя ўпрыгажэнні, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

З заявай у міліцыю звярнулася 82-гадовая жанчына, у якой пры невядомых абставінах з лютага па май з кватэры зніклі шэсць залатых упрыгажэнняў. Праваахоўнікі высветлілі, што да гісторыі мае дачыненне сацыяльная работніца, якая наведвала пенсіянерку і бачыла, дзе тая захоўвае каштоўнасці.

Скрадзеныя кольцы жанчына 1991 года нараджэння потым па сваім пашпарце здавала ў ламбард, а за атрыманыя грошы разлічвалася па крэдытах.

Супраць яе распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0