Нацыянальны фільм пра Янку Купалу здымуць на кінастудыі «Беларусьфільм», паведамляе БелТА.
Фільм «Янка Купала» паводле сцэнарыя Алены Калюновай раскажа біяграфічную гісторыю пра жыццё і творчасць паэта. Яго рэжысёрам стане Уладзімір Янкоўскі, ужо ў жніўні плануецца пачаць здымкі.