Аляксандр Шакуцін.
Радасная падзея ў жыцці ўплывовага бізнэсмена, старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» здарылася некалькі месяцаў таму, аднак Шакуцін дагэтуль устрымліваецца ад каментарыяў з нагоды прыбаўлення ў сям'і.
— Гэта вельмі закрытая інфармацыя, — заўважае Аляксандр Васільевіч. — Навошта ўсім ведаць, што адбываецца ў маім жыцці?
Расказвае бізнэсмен толькі пра тое, што хлопчык цудоўны, назвалі яго Міхаілам.
Як вядома, у Шакуціна ёсць дарослы сын Аляксандр ад першага шлюбу. Ён даўно жыве асобна і, паводле некаторай інфармацыі, сёлета збіраецца афіцыйна зарэгістраваць шлюб. Працуе Аляксандр Шакуцін-малодшы разам з бацькам. Ён член савета дырэктараў ААТ «Амкадор», генеральны дырэктар ААТ «Спамаш Груп».
З першай жонкай Галінай Шакуцін расстаўся праз некалькі год пасля трагічнай гібелі іх дачкі. Галіне Шакуцін пакінуў шыкоўны дом у Бараўлянах, а сабе пабудаваў катэдж у праславутых Драздах-2, на першай берагавой лініі. Хто там цяпер гаспадыня, Аляксандр Васільевіч не расказвае. «Прыватнае жыццё — не для старонніх вачэй», — такі яго жыццёвы прынцып. Паводле некаторай інфармацыі, абранніцы 59-гадовага Аляксандра Шакуціна каля 30 гадоў, яна родам з Мазыра.