У Валгаградзе на рацэ Волга адбылося сутыкненне баржы з катамаранам. Паводле некаторых крыніц, загінулі дзевяць чалавек, паводле іншых — да 11.
Таксама на дадзены момант невядома, колькі канкрэтна чалавек знаходзілася на борце катамарана — па адных звестках, іх было 17, па других — 16.
Вядома, што як мінімум пяцярых чалавек, якія апынуліся за бортам, удалося выратаваць. Паведамляецца, што ўсе пасажыры катамарана былі грамадзянамі Расіі.