Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча і яго калег працягнецца не ў будынку суда Фрунзенскага раёна Мінска, а ў следчым ізалятары. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў Мінгарсудзе.

«З прычыны хваробы аднаго з абвінавачаных прынята рашэнне працягнуць разглядаць справу ў СІЗА», - сказаў суразмоўца.

Былы дырэктар і саўладальнік «СарматТэрма-Інжынірынг» Уладзімір Дашкевіч з-за праблем са спінай можа знаходзіцца толькі ў ляжачым становішчы. Транспартаваць яго ў будынак суду не магчыма.

З-за ўнутраных мер бяспекі журналісты не змогуць прысутнічаць на пасяджэннях у СІЗА.

 Аляксандр Кныровіч і чацвёра яго калег былі затрыманыя ў студзені 2017 года. Яны абвінавачваюцца ў нявыплаце падаткаў і даванні хабараў чыноўнікам з сістэмы ЖКГ і энергетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0