CNN

CNN

Лідары ЗША і КНДР па выніках сустрэчы ў Сінгапуры падпісалі сумесную дэкларацыю. Кім Чэн Ын і Дональд Трамп падзякавалі адзін аднаму за праведзеныя перамовы, перадае CNN.

«У нас была гістарычная сустрэча і мы вырашылі пакінуць мінулае ззаду. Мы збіраемся падпісаць гістарычны дакумент», — сказаў журналістам Трамп на цырымоніі падпісання.

Дакладны змест дакумента пакуль невядомы, аднак па дадзеных тэлеканала CNN, які спасылаецца на крыніцу ў амерыканскай дэлегацыі, ён прадстаўляе сабой дэкларацыю аб прызнанні дасягнутага прагрэсу на перамовах і працягу дыялогу бакоў.

Адразу пасля падпісання дэкларацыі Дональд Трамп паабяцаў запрасіць лідэра КНДР на новую сустрэчу ў Белы дом. «Несумненна, я буду гэта рабіць», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0