AP

AP

У заяве, апублікаванай у Instagram, Бодэ Мілер заявіў, што ён і яго сям'я «неймаверна спустошаныя».

Бодэ Мілер — самы паспяховы гарналыжнік у гісторыі ЗША. На яго рахунку шэсць алімпійскіх медалёў, уключаючы золата на Гульнях 2010 года.

У суботу ўвечары, калі адбыўся інцыдэнт, 40-гадовы мужчына і яго жонка Морган, прафесійная пляжная валейбалістка, былі на вечарыне.

Іх дачцэ неяк удалося выйсці з дома, а пасля Морган Мілер знайшла яе ў басейне. Яна скокнула за ёй і спрабавала яе рэанімаваць, паведамілі мясцовыя ўлады ABC.

Медыкі забралі дзяўчынку ў бальніцу, але так і не змаглі яе выратаваць.

«Мы ніколі не думалі, што калі-небудзь будзем адчуваць такі боль. Мы ніколі не забудзем яе любоў, яе дух», - напісаў Мілер.

Пара таксама мае сына і цяпер чакае трэцяе дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?