CNN.com

CNN.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў спыніць ваенныя вучэнні на Карэйскім паўвостраве. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміта ЗША і КНДР, які прайшоў у Сінгапуры 12 чэрвеня, перадае CNN.

«Я хачу вярнуць нашых салдат дадому. Аднак гэта здарыцца не проста цяпер. Я спадзяюся, з часам», — сказаў ён.

Па словах Трампа, ён пагадзіўся спыніць «ваенныя гульні», таму што лічыць іх «вельмі правакацыйнымі». Ён таксама дадаў, што гэта дапаможа ашчадзіць ЗША велізарную суму грошай.

Акрамя гэтага, амерыканскі прэзідэнт паабяцаў дамагчыся хутчэйшага фармальнага спынення вайны, у якой ЗША і КНДР знаходзяцца з 1953 года. «Было заключана перамір'е ў вайне, якая ніколі не спынялася, але цяпер яна хутка скончыцца», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0