Як паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл», у 22.40 39-гадовая Вольга Грачуха сышла з рэанімацыйнага аддзялення Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Дзе яна знаходзіцца, невядома. Жанчыну шукае Наваполацкі РАУС, атрад «Анёл».
Жанчына пакінула бальніцу без адзення.
На выгляд ёй 37 - 40 гадоў, рост - 170 см. У яе хударлявы целасклад, зялёныя вочы, чорныя валасы сярэдняй даўжыні.