Карыстальніца фэйсбука Кацярына Каўрова з Мінска стала сведкай незвычайнага здарэння. На адным з мінскіх скрыжаванняў матацыкліст навучыў кіроўцу аўто не выкідваць смецце абы-дзе.

Матацыкліст убачыў, што з аднаго аўтамабіля выкінулі недакурак. Неабыякавы грамадзянін падышоў да машыны і знайшоў на асфальце выкінутае смецце. Матацыкліст пастукаў у акно кіроўцу, а калі той апусціў шкло, вярнуў яму недакурак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0