Адным з галоўных мемаў 2017 года можна лічыць фатаграфію з няверным хлопцам, які ідзе пад руку са сваёй сяброўкай, але азіраецца на іншую дзяўчыну ў чырвоным.

Але раптам высветлілася, што падобную сцэну стварыў таксама сам Чарлі Чаплін у 1922 годзе.

Фільм, у якім прысутнічае гэтая сцэна, называецца «Дзень зарплаты», піша Gizmodo. Гісторыя пра звычайнага рабацягу па прозвішчы Трамп, які ніяк не можа атрымаць адпачынак. Ён шмат працуе, каб пракарміць сям'ю, але так і намагаецца знікнуць, калі вяртаецца з заробкам да сваёй сварлівай жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0