Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку запрасілі на матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі.
«Запрашэнне на адкрыццё чэмпіянату ёсць, але пакуль дакладна не можам сказаць, ці паляціць ён на адкрыццё турніру або на сам чэмпіянат. У найбліжэйшы час дакладна будзе вядома», — паведамілі Tribuna.com ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
ЧС-2018 пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.
Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 14 чэрвеня на стадыёне «Лужнікі» у Маскве перад першай гульнёй турніру, у якой сустрэнуцца зборныя Расіі і Саудаўскай Аравіі.