Ва ўрочышчы Курапаты, дзе у эпоху сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму.

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы сёньня Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламаны.

Гэта ня першы раз, калі вандалы назьдзекваюцца з магілаў продкаў. І раней у Курапатах невядомыя людзі ламалі крыжы, білі лаву Клінтана, у мінулым годзе нават была зьдзейсьнена спроба падпаліць урочышча. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.

mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0