Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму.

28 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва прысудзіў інваліду штраф у памеры дзьвюх мінімальных велічыняў — гэта 70 тысяч рублёў. Судзьдзя Ірына Сарока прызнала яго вінаватым у правядзеньні 2 верасьня пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Інвалід патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне. Падчас пікету інвалід трымаў транспарант са словамі «Хто скраў мае льготы?».

У суд Уладзімера Вусікава занесьлі, а выходзячы з суду, ён вымушаны быў зьлезьці з вазка, каб спусьціцца з прыступак. У судзе інвалід бараніў сябе сам. Вінаватым сябе ён не прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?