Грамадства4949

Стала вядома пра трэці шлюб Наталлі Пяткевіч

Як стала вядома «Нашай Ніве»,

колішняя першая намесніца Адміністрацыі прэзідэнта, «жалезная лэдзі» беларускай палітыкі Наталля Пяткевіч пабралася трэцім шлюбам.

Адбылося гэта не ўчора, але інфармацыя асабліва не распаўсюджвалася. 

Абраннікам Пяткевіч стаў дыпламат Валянцін Рыбакоў.

Наталля Пяткевіч і Валянцін Рыбакоў, фота: mfa.gov.by

Ён доўгі час быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі (прычым у тыя гады аналагічную пасаду займала і Пяткевіч), пасля працаваў намеснікам міністра замежных спраў, а з мінулага года з'яўляецца сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

Першым мужам Наталлі Пяткевіч (дзявочае прозвішча — Краўчанка) быў Уладзіслаў Пяткевіч, кіраўнік Нацыянальных спартыўных латарэй.

Другім — Аляксандр Мартыненка. Ён быў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі, а цяпер кіруе тэлеканалам «Беларусь 24», арыентаваным на замежжа.

Наталля Пяткевіч па-ранейшаму застаецца пад амерыканскімі санкцыямі. Аднак лятаць да мужа ўсё адно можа праз прававую калізію — фармальна Рыбакоў можа запрасіць яе да сябе па лініі ААН, а не ў ЗША як дзяржаву.

Адзінае, што Пяткевіч не зможа карыстацца за акіянам выгодамі, якія патрабуюць ідэнтыфікацыі асобы, кшталту атрымання пасведчання кіроўцы ці адкрыцця рахунку.

Некалі Пяткевіч абуралася стаўленнем да яе ў амерыканскіх аэрапортах у інтэрв'ю «Рускай Амерыцы»: 

«Пасля прыбыцця ў аэрапорт Кэнэдзі мяне загналі ў адстойнік. Я маю дыпламатычны пашпарт, з'яўляюся высокай службовай асобай суверэннай дзяржавы, а мяне каля гадзіны трымалі ў адстойніку разам з пасажырамі з Афрыкі і іншых краін, у якіх былі сур'ёзныя праблемы з дакументамі», — казала яна. 

У Пяткевіч і Рыбакова ёсць дзеці ад ранейшых шлюбаў. Супадзенне, але і яго, і яе сына клічуць Філіп.

Філіп Пяткевіч літаральна днямі скончыў універсітэт. Ён вучыўся на юрыдычным факультэце БДУ. Фота «Укантакце»
Філіп Рыбакоў з дзяўчынай. Фота «Укантакце»

Наталля Пяткевіч

Нарадзілася ў 1972 у Мінску. Яе тата — загадчык стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчанка, выхадзец з Новасібірскай вобласці.

Скончыла юрфак БДУ (1994), кандыдат юрыдычных навук.

У 2001 прызначаная прэс­-сакратаркай Лукашэнкі. У 2004—2010 — намесніца, пасля першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У 2011—2014 — памочніца Аляксандра Лукашэнкі, узначальвала прэзідэнцкую канцылярыю.

З 2006 ёй быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза і ЗША.

Апошнія гады яе імя звязвалі з кампаніяй «Шантэр» мільянера Аляксандра Шакуціна.

Валянцін Рыбакоў

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў расійскім Томску. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, праходзіў стажыроўку ў Інстытуце знешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

У 1994—1999 — першы сакратар пасольства Беларусі ў ЗША. У 1999—2001 — начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС. У 2001—2003 — дарадца прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. У 2003-2005 — дарадца, дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў ЗША. У 2005 — начальнікам упраўлення Амерыкі МЗС. У 2005—2006 — пасол па асобых даручэннях МЗС. У 2006—2013 — памочнік Аляксандра Лукашэнкі, у 2013—2017 — намеснік міністра замежных спраў.

З 2017 — прадстаўнік Беларусі пры ААН.

Каментары49

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

Самая вялікая беларускамоўная гімназія ў Мінску адзначыла 35‑гадовы юбілей7

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца3

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію57

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўніком Дзярждэпа, які ўдзельнічаў у вызваленні беларускіх палітвязняў8

Трэнд у Новай Баравой: бірузовыя аўто пад колер фасадаў выклікалі ажыятаж у сацсетках11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць