Сёння ў Кіеве праходзіў з'езд прыхільнікаў дэпутата і лідара партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка, якая чарговы раз сабралася ў прэзідэнты Украіны.
Падчас яе выступу з залы да яе падышоў мужчына, падарыў кветкі, а потым зняў футболку. На грудзях у яго быў намаляваны лагатып перадвыбарнай кампаніі Цімашэнка, а на спіне надпіс «Новы курс Украіны» і стрэлка ўніз — у тое месца, на якім сядзяць.
Ахова наогул не замінала мужчыну распрануцца і гэта выглядала як спланаваная акцыя. Хлопец пракаментаваў, што палітык яму падабаецца. Але дадаў, што «яна ўжо падвяла Украіну неаднойчы, і яе курс будзе зноў уніз. Юля ідзе не ў той бок».