У Расонскім раёне згарэў трактар, за рулём якога быў п'яны кіроўца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паблізу вёскі Люцікава гарэў трактар МТЗ 1523.3. Узгаранне тэхнікі адбылося падчас руху. Ёй кіраваў трактарыст ААТ «Расонскі аграсервіс» 1979 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення з паказчыкам 1,91 праміле. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 18.16 КаАП Беларусі.

Тэхніка 2013 года выпуску каштавала каля 44 тысяч рублёў. У выніку пажару трактар згарэў, пацярпелых няма. Папярэдняя прычына ўзгарання — знаходжанне трактара ў рэжыме стаяначнага тормаза падчас руху. Спецыялісты праводзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0