«Святкуе 70 год Анатоль Бутэвіч — выдатны пісьменнік, асветнік, культурны і дзяржаўны дзеяч. У 1990-я гады Анатоль Іванавіч быў міністрам культуры і друку, пасля — амбасадарам Беларусі ў Румыніі. І ведаеце, рэдка сустракаецца між чыноўнікаў, каб нават праз 20 год людзі, якія сутыкаліся з ім падчас ягонай «высокай» працы так цёпла і захоплена адгукаліся пра ягоную дзейнасць. Колькі ён паспеў зрабіць за тыя пару «міністэрскіх» год! Рэха тых добрых справаў чуваць дагэтуль, калі то там, то тут чую ад розных людзей, што «калі б не Бутэвіч…» — піша пра юбіляра Глеб Лабадзенка. — Шчыры, сумленны, беларускі. Паходзіць з-пад Нясвіжа, што абумовіла цікавасць да гісторыі, шляхетных традыцый, роду Радзівілаў ды іншых магнатаў. Паспеў папрацаваць у газетах, выдавецтвах. Выдаў некалькі дзясяткаў кніг для дзяцей і дарослых.

Рабіў і робіць шмат важнага і карыснага для нашай культуры, пры гэтым не выхваляючыся і не афішуючы гэта. З нядаўніх справаў — замена «цыбуліны» на Нясвіжскім замку на нармалёвую вежу. У значнай ступені гэта заслуга Анатоля Бутэвіча. А колькі ён дапамог з помнікам Касцюшку…

Вось жа, з народзінамі, дарагі Анатоль Іванавіч — хай Бог беражэ вас!» — піша Лабадзенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?