У ноч на нядзелю, 17 чэрвеня, кіеўская паліцыя перакрыла шэраг вуліц у цэнтры горада ў сувязі з правядзеннем «Марша роўнасці».

Паведамляецца, што паліцыя прапускае людзей па пашпартах, калі ў іх ёсць прапіска ў дамах, якія ачэпленыя.

17 чэрвеня ў Кіеве мусіць адбыцца «Марш роўнасці», ён пройдзе па цэнтры Кіева.

Парадак будуць ахоўваць пяць тысяч паліцэйскіх. У паліцыі таксама папярэдзілі, што будуць даваць «жорсткі адказ» на спробы правакацый.

Раніцай стала вядома пра першыя сутычкі праціўнікаў маршу з паліцыяй — затрыманыя 56 чалавек з нацыяналістычнай арганізацыі С14, якія вырашылі выступіць супраць маршу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0