Жыхарка Горадні павесілася на сабачым павадку. Першы раз яна спрабавала скончыць з сабою ў красавіку.
Тады наглыталася таблетак і пырнула сябе нажом у жывот. Яе паспелі выратаваць: сыны вызвалі «хуткую».
Незадоўга да гэтага 55‑гадовая жанчына вярнулася з Іспаніі, дзе яна працяглы час працавала. У яе пачалася дэпрэсія. Яна казала, што за мяжой жыць было лепей. Некаторы час за ёй назіралі медыкі.
Аднак у канцы лета дэпрэсія вярнулася. На гэты раз гродзенка зачыніла дзверы ў пакой, дзе сын працаваў за кампутарам, і павесілася ў калідоры.