Лукашэнка і Пуцін на матчы-адкрыцці, kremlin.ru
Уладзімір Пуцін, «хутчэй за ўсё, наўрад ці» будзе глядзець матч ЧС паміж зборнымі Расіі і Егіпта ў прамым эфіры, бо ў гэты час будзе з візітам у Мінску. Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.
Паводле яго слоў, асноўныя моманты матчу кіраўнік дзяржавы паглядзіць «у навінавым фармаце». Пяскоў запэўніў, што Пуцін «будзе цікавіцца ходам матчу».
Матч Расія — Егіпет пройдзе 19 чэрвеня ў 21:00 на стадыёне «Санкт-Пецярбург».
У першым туры Расія разграміла Саудаўскую Аравію з лікам 5:0, а Егіпет без Салаха саступіў Уругваю — 0:1.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





