12 чэрвеня ў горадзе Гожуў-Велькапольскі (на захадзе краіны) затрымалі двух беларусаў 35-ці і 46-ці гадоў. Было ўстаноўлена, што беларусы выкарыстоўвалі падробленыя пасведчанні аб нараджэнні, згодна з якімі яны па нацыянальнасці сапраўдныя палякі, піша euroby.info.

Адзін з затрыманых дзеля Польшчы нават памяняў прозвішча ў дакументах на Новак. Іншы ўжо здолеў сабраць увесь пакет дакументаў і падаць яго ў дзяржаўныя органы для атрымання пастаяннага віду на жыхарства ў Польшчы.

Абодва пайшлі на здзелку з правасуддзем, дзеля змякчэння пакарання прызналіся ў выкарыстанні падробных дакументаў і былі аштрафаваныя па 1000 польскіх злотых кожны, ну а для далейшага легальнага знаходжання ў Еўрасаюзе ім прыйдзецца шукаць іншыя прычыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0