У пункце мытнага афармлення «Пясчатка» з Польшчы ў Беларусь на мікрааўтобусе Opel Movano праз зялёны калідор ехаў 36-гадовы брэстаўчанін, які схаваў у машыне 670 банак з жавальным тытунём вагай больш за 26 кілаграм, паведамляе Брэсцкая мытня.
Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт грузу склаў больш за 8,7 тысяч рублёў. Тавар канфіскаваны да рашэння суда. У дачыненні да яго ўладальніка мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 арт.14.1 (перасоўванне незадэклараваных тавараў з утойваннем ад мытнага кантролю) КаАП.





