У Мінску арыштавалі футбольнага фаната з наколкай у выглядзе свастыкі, якога можна было ўбачыць у жывой трансляцыі чэмпіянату Беларусі паміж мінскім і брэсцкім «Дынама».

Чытайце таксама: На матчы брэсцкага і мінскага «Дынама» быў заўважаны фанат з наколкай у выглядзе свастыкі ФОТАФАКТ

Аказалася, што гэта быў фанат мінскага «Дынама» па мянушцы Гіра. У свае 34 гады ён 24 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці — па п'янцы, за парушэнне ПДР, дробныя хуліганствы і г.д. Сем разоў адказваў перад законам па артыкулах Крымінальнага кодэкса (крадзяжы, хуліганства, рабаванне, махлярства). Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў яго да адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0