Генерал-маёр Ігар Бусько і генерал-маёр Сяргей Феактыстаў вызваленыя ад пасад намесніка старшыні КДБ і начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
Адпаведныя ўказы 18 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ігар Бусько і Сяргей Феактыстаў звольненыя з вайсковай службы ў запас праз узрост з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў узнагароды.
Ігар Бусько.
Ігар Бусько якраз 19 чэрвеня 2018 года дасягае 55-годдзя. Спецслужбіст паходзіць з Мінска. У КДБ ён ад 1985 года. Узначальваў упраўленне контрвыведкі, у 2010—2013 — старшыня Брэсцкага абласнога КДБ. Бусько ўваходзіў у спіс неўязных у Еўрасаюз.
Сяргей Феактыстаў.
Сяргей Феактыстаў займаў сваю пасаду з 2014 года.





