палова вагончыка студыёзак
астатнія — ашмянскія
палова — з фацэтнымі валізкамі
ашмянскія, не раўнуючы хрыстафоры,
едуць спакушаць старую матку-Вільню тытунём,
які да абеду мусіць канвэртавацца на акропалісе ці гарунайсе
ў шматлікія падарункі радзіне.

першых, ужо на Базылянскай, выдаюць абцасы
і звонкае дзіцячае «прывет»
«мама... еду на Саўлецікус!»
другіх — мова

на вакзале як у бабілёне ці на катэдры суч.бел.мовы
родная мова пахне.

пахне тытунём
набрынялымі зямлёй і потам, літамі,

хлебам, арэхамі і сырам
наструненыя пахашчы бры і блу
зафрэнджваюць кляновы водар семак у чорным фірмовым летувіскім бохане і...
маскіруюць у кітайскай торбе чаславаўны
пяць пляшак шампанскага і тры (на кожную зь нявестак) калядныя гірлянды
недзе на донцы пад бутэрбродамі — пісталет, цацка малому Паўліку,
які праз чатыры гадзіны сустрэне любімую бабу на вакзале ў Ашмянах.

* * *

Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН новыя творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?