Усё здарылася 18 чэрвеня. У 22:30 жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Гомелі пачулі, як штосьці хлопнула. Аказалася, невядомыя скінулі з даху шматпавярховага дома сабаку.

Абураныя людзі выйшлі на вуліцу. Прыехалі міліцыянты, следчыя.

Выйшаў і Пётр Кузняцоў, заснавальнік гомельскага партала «Моцныя навіны». Кузняцоў, па яго словах, глядзеў з сябрам футбол і піў віскі. Пасля лёг спаць, але пачуўшы, як цела сабакі ўдарылася аб зямлю, выйшаў паглядзець, што здарылася.

Пётр Кузняцоў

Пётр Кузняцоў

Пётр прызнае, што ў гэты момант быў нецвярозы, аднак ніякіх законаў пры гэтым не парушаў. «Я зрабіў заўвагу міліцыянту, што ён курыць, калi побач жанчыны, і смяецца так, быццам адбываецца нешта смешнае, калі ўсе вакол на нервах», — распавёў Кузняцоў. У адказ ад яго спачатку запатрабавалі прыбраць камеру, а потым і ўвогуле затрымалі і павезлі ў пастарунак.

Прычынай затрымання міліцыянты назвалі «з'яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы», кажа Кузняцоў.

Праўда, у міліцыі нават не сталі складаць на яго пратакол. Замест гэтага адвезлі зрабіць аналіз на алкаголь, пасля чаго даставілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?