Валідатары з аплатай праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі пачалі працаваць у тэставым рэжыме на турнікетах усіх станцый сталічнай падземкі з 12 чэрвеня. У некаторых карыстальнікаў узнікаюць складанасці з аплатай, таму прадпрыемства праводзіць тлумачальную працу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

«Для аплаты праезду бескантактавым спосабам да валідатара на паверхні турнікета неабходна прыкладваць толькі адну пластыкавую банкаўскую карту або толькі адзін электронны праязны дакумент Мінскага метрапалітэна, Мінсктранса, - падкрэслілі на прадпрыемстве. — Нельга падносіць адразу некалькі карт разам. Скажам, калі яны знаходзяцца ў партманэ побач адзін з адным. Неабходна дастаць адзін бескантактавы электронны плацежны носьбіт і з дапамогай яго зрабіць аплату».

Разлічвацца за праезд бескантактавым спосабам могуць ўладальнікі карт Visa payWave і Mastercard Contactless. Калі яна прыкладваецца да валідатараа, з рахунку аўтаматычна спісваецца 65 капеек - кошт жэтона. Аплата займае ўсяго 0,5 секунды. Акрамя таго, для бескантактавай аплаты можна выкарыстоўваць лічбавыя мабільныя прылады з тэхналогіяй NFC (Near field communication), якія сумяшчальныя з існуючай інфраструктурай па прыёме бескантактавых карт)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0